Home

Рэклама

Наладка
al_iwy
26 лістапада 2009 @ 21:43
колькі жорсткай праўды ў гэтых словах

martalex: Я понял, в чем большой минус гуманитарных предметов типа философии
martalex: в них нельзя доказать дебилу, что он дебил. он всегда может сказать "это моё мнение".
bash.org.ru
 
 
 
al_iwy
19 лістапада 2009 @ 22:47
Наша песьня хараша.

А я, у сувязі з гэтым, пачынаю задумвацца

Нутраны Голас: "Дарма ты гэта, хлопча...".

З аднога боку, сэрца пачынае біцца часьцей, калі ўяўляю Mahiloŭ i Łahojsk.
Зь іншага, мне пачынае здавацца, што безальтэрнатыўны ўвод лацінкі на дзяржузроўні з тымі ж пашпартамі выкліча такі вэрхал, скандал, візг і піск, што мы і ня сьнілі. (А ў нацпраекта, між тым, праблем і без таго дастаткова. Скажам, адныя кірылічныя правапісы чаго вартыя.)
На маю думку, беларуская лацінка (калі быць дакладным, ніводны зь яе больш меньш вядомых варыянтаў) з прадстаўнікамі іншых нацый нас не яднае. Прынамсі, я не магу сабе ўявіць, хто з маіх шматнацыянальных знаёмых змог бы правільна прачытаць мае імя і прозьвішча, пісаныя лацінкай. Ані літоўцы з латышамі, ані палякі, ані чэхаславакі - гэта магу сказаць дакладна. Бо дыякрытыкі яны выкарыстоўваюць па-іншаму.
З гэтага вынікае, што лацінка ў пашпарце замест трансліта, насамрэч, не зьбліжае і не спрашчае, а ўскладняе і аддзяляе беларусаў ад адзінай эўрапейскай прасторы.
Калі нехта хоча абараняць адваротны тэзіс, калі ласка, прыклады ў студыю.
Калі не, дык, даводзіцца выснаваць, што, практычна, функцыянальнасьць лацінкі ніжэйшая за функцыянальнасьць трансьліта. Бо, як эта не абідна, існуючыя спосабы канвэрсіі кірылічных імёнаў у лацінскі альфабэт усёсьветна больш знаёмыя і зразумелыя, чым вынайдзеныя "вузкім колам абмежаваных людзей" прынцыпы бел. лацінкі. У параўнаньні з лацінкай, трансьліт павялічвае магчымасьць таго, што беларускае імя правільна прачытаюць. Нават, калі ў яго няма адзінай кадыфікацыі і ён выкарыстоўвае розныя спосабы, у залежнасьці ад настрою чыноўніка.
Канешне, для нармальнага француза, бездыякрытычная Volha, адзін хрэн [в о л Я] і сраць он хацеў на вашага Моцарта.
Да гэтага можна дадаць, што спэцыфічныя беларускія імёны, незнаёмым зь імі людзям складана правільна прачытаць, ужо проста таму, што яны незнаёмыя. І ў гэтым сэньсе, думаць, як каму будзе прасьцей чытаць - вельмі няўдзячны занятак.
У заключэньне, можна высунуць і такі аргумент, што чэхі ці літоўцы маюць гэтую праблему і неяк зь ёй жывуць, не зьбіраючыся адмаўляцца ад сваіх шматлікіх дыякрытыкаў.
Тым ня меньш, трэба адзначыць, што і першыя, і другія ня маюць іншай графікі акром лацінскай. Іх лацінка ёсьць сродкам запісаць сваю мову найперш для саміх сябе. А іх дыякрытыкі - арганічная і функцыянальная прыналежнасьць гэтага сродку, безь якой ім не абысьціся.
Ці так гэта зь беларусамі? Відавочна, што не. Пэўна, лацінку мы выкарыстоўваем часьцей для рэпрэзэнтацыі вонкі, а паміж сабою карыстаемся кірыліцай.
Адсюль тут сур'ёзнае пытаньне : навошта ўскладняць сабе жыцьцё гэтай лацінкай? Ні адному народу ня прыйдзе да галавы проста так дубляваць сваю графіку. Усе, што зьвязанае з самабытнасьцю і каштоўнасьцю мовы для нас саміх, мы можам аднесьці да нацыянальнага правапісу. Ён у нас кірылічны. Астатняе - чыстая прагматыка і жаданьне лепей паразумецца. Калі ж ацаніць рэальную функцыянальнасьць лацінкі ў міжнароднай сфэры, і дома, нарцысізм "лацінутых" становіцца відавочны.
Каб падсумаваць: афіцыйны ўвод лацінкі ў пашпарты мае сэнс тады, калі яна выкарыстоўваецца як правапіс і "для сябе", і "для людзей", у нашым выпадку г.зн. пры татальным пераходзе грамадзтва на лацінку.
Гэта варыянт, у прынцыпе, харошы, - бо для эўрапейскай нацыі эканамічней мець лацінку з дыякрытыкамі, чымсьці кірыліцу, - але ён абсалютна фантастычны.
Усе іншыя варыянт мне падаюцца спробай прыдзелаць сабаку пятую нагу - калі ён і на чатырох спраўна бегае.
І я ўжо як наяву бачу натоўпы АлАксеяў, якія хорам крычаць: што за хрэнь вы мне тут упісалі ў мой пашпарт. І нешта не відаць у іх вачох асаблівай любові да беларускай мовы і да тых, хто яе ўзяўся адрадзіць.

Усё, Іван, цяпер можаце біць.
 
 
al_iwy
18 лістапада 2009 @ 16:16
Соответственно, многие присутствующие уже не помнят, к счастью, как пудрили мозги старшему поколению в советской высшей школе изучением дисциплин, которые назывались общественно-политическими − типа истории партии, научного коммунизма, марксистско-ленинской философии и т.п.

Содержательно, конечно, весь этот цикл не был связан с социальной проблематикой, а представлял собой поголовную, и надо сказать, довольно эффективную систему идеологической индоктринации молодежи, суть которой состояла, конечно, не в усвоении марксистской теории, но в заучивании набора словесных конструкций и инструкций по их сборке. Тем самым к диплому любого специалиста прилагалась риторическая модель, которая должна была служить и маркером политической лояльности, и предлагать операциональные техники для быстрой и не требующей интеллектуальных затрат интерпретации любого явления действительности. Эффективность системы состояла, конечно, не в том, что советская высшая школа выпускала убежденных марксистов − этого как раз не было, но прошедшие эту школу выпускники оказались способны без видимых затруднений приспосабливать освоенные ими риторические практики к лексике совершенно иных идеологических учений


Ад сябе магу дадаць, што старанае завучваньне "славесных канструкцый" на родных прасторах пасьпяхова працягваецца. Менавіта так здаецца пэўная частка іспытаў у БДУ. Насамрэч, некаторым выкладчыкам і не выгадна, каб студэнт добра ведаў прадмет - расьце малады канкурэнт, які, рана ці позна, аспрэчыць ягонае "первасьвяшчэнства" у навуцы - г.зн. выключнае права паўтараць сакральныя словы з надзьмутым відам. Таму, трэба каб студэнт "сігналізаваў" пра ляяльнасьць на іспыце, аднаўляючы падручнікавую клясыфікацыю, прапанаваную выкладчыкам.
 
 
al_iwy
18 лістапада 2009 @ 15:49
Скрозь лісьце апалае
За выспаю
Відаць Дунай
 
 
Месцазнаходжаньне: Браціслава
 
 
al_iwy
16 лістапада 2009 @ 23:53
Учора [info]butzbach у першы раз за жыцьцё перасёк жалезную заслону (ура!) і мы дасыта надышаліся імпэрскім паветрам Вены, наглядзеліся на яе пампезныя будовы, - якія мне асабіста нагадваюць нейкія венскія дэсэрты з белага цукру . Вену варта бачыць, і, што больш важна, па Вене варта хадзіць: яна, быццам бы, адмыслова створаная для флянэрства, доўгіх пантовых шпацыраў.
Мелі культурны шок ад коштаў на піва - асабліва [info]butzbach , які, як сапраўдны Pražák, мае цьвёрдае экзыстэнцыяльнае перакананьне, што піва онталягічна ня можа каштаваць больш як1. Я падлічыў, што піўны сэрфінг, якім мы за дзень да гэтага займаліся ў Браціславе нас бы тут канчаткова разарыў, нават больш, чым паход у Slovak Pub
Каштавалі венскі шніцэль і піва з дымам, за што дзякуй [info]smatrycenka (+ 1 разьвіртуал), і, канечне, мэдытацыя над начным Дунаем.
І чыста славянскае party у браціслаўскім інтэрнаце.
Пасьля такіх выпрабаваньняў маё цела прачнулася толькі тады, калі[info] butzbach, пэўна, даўно пасьпеў перасекчы мараўскія горы, (не сустрэўшы пры гэтым Ёжыня, які, па чутках, з асаблівым задавальненьнем жрэ пражакаў).
Актыўны ўікэнд: многа кілямэтраў і нэйтралізаваных імі піўных калёрый. Мне спадабалася.
 
 
al_iwy
16 лістапада 2009 @ 22:59
[info]belintell
Даведайцеся пра сьвежыя артыкулы па філязофіі, культуралёгіі і сацыяльных навуках на беларускай, расейскай і ангельскай мовах, не выходзячы са свайго ЖЖ.
____________________________________________________________________________________

[info]belintell

Learn about new articles on philosophy, cultural studies and social science in Belarusian, Russian and English languages directly through your Livejournal.
_____________________________________________________________________________________

[info]belintell
Узнайте про новые статьи по философии, культурологии и социальным наукам на беларусском, русском и английском языках, не выходя из своего ЖЖ.
 
 
al_iwy
[info]fiery_garrick падкінуў:

Сигнал о драке в Доме ученых поступил в милицию около 12:30. На место происшествия было выслано несколько экипажей патрульно-постовой службы. Об этом сообщил "Интерфаксу" в понедельник источник в правоохранительных органах. Как выяснилось, в здании Дома ученых проходил Международный философский форум. Во время одной из дискуссий между его участниками произошел конфликт, переросший в драку. В драке пострадали двое - мужчина и женщина, медицинская помощь им оказана на месте. У одного из пострадавших гематома, у другого - царапины лица. В настоящий момент сотрудники милиции выявляют зачинщиков драки.

http://interfax.ru/news.asp?id=110224

А ў Вас ёсьць такая філязофская праўда, за каторую Вы б не задумваючыся (!) заляпілі ў пысу?

upd
Яшчэ, мне цікава, ці будзе сотруднікамі міліціі арганізаваны філязофскі дыспут - як частка следственных мероприятий з мэтаю выявить зачинщиков
 
 
 
al_iwy
06 лістапада 2009 @ 12:19
Ва ўсім гэтым мяне зьдзіўляе адно.
Дзе ж наша доблестная апазыцыя?
Дзе гучныя заявы і абяцаньні, што пры нас так ня будзе?
Чаму не канвэртуюць у палітычны капітал?
 
 
al_iwy
04 лістапада 2009 @ 00:19
Помню, як некалькі год таму мы з калегамі зьдзіўляліся, што нідзе ня можам адшукаць дату сьмерці Леві-Строса.

Хачу так пражыць - каб усе думалі, што я даўно памёр..
 
 
al_iwy
03 лістапада 2009 @ 02:54

Публичная дискуссия "Есть ли жизнь на Мар(к)се?"

Вось яно, зачалося.  Пачынаеш сумаваць, што ты ня Там.
Фрэнды-калегі, просьба схадзіць і распавесьці.

 
 
al_iwy
01 лістапада 2009 @ 18:48
ДЗЯДЫ: Фотарэпартаж з шэсьця.
http://naviny.by/rubrics/society/2009/11/01/ic_articles_116_165238/

Ня ведаю як Вам, а мне здаецца, што на гэтым шэсьці - зашмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Ці, па-іншаму кажучы, зашмат палітыкі. Прычым, ня важна, лічым мы БЧБ адізна легітымным нацыянальным сьцягам, ці сымбалем апазыцыі і гераічнага змагарства з "крывавым рэжымам".
Звышканцэнтрацыя - і таго, і таго - мне здаецца недарэчнай у Дзень Памяці.
Мае дамашнія далёкія ад палітыкі, але сёньня за вечаровым сталом  выпілі - ня чокаючыся - за продкаў. За продкаў не абстрактных і не бел-чырвона-белых, а за сваіх, за ўласных. І, я ўпэўнены, шмат семьяў на Беларусі зрабілі тое ж самае.
Бо ёсьць традыцыя. На якую палітыкі мусяць, зразумела, апірацца і апеляваць. Шанаваць. Але не замяшчаць сабою. 
А часам ствараецца ўражаньне, што акром палітыкі ў нас няма нічога. Што мы на ёй "зацыкленыя". Што акром палітычных лёзунгаў  і сьцягоў у нашых палітыкаў  за душою ніч.
А я так лічу, што спачатку жыцьцё, а потым - палітыка.

UPD
Магу дадаць, што, на маю думку, бел-чырвона-белае мора патыхае тае ж самае гістэрычнасьцю, што й чырвона-зялёная параноя, што пад сьвяты настойліва  прапануе сябе ўсім, хоча сабою ахапіць усё гарадзкое жыцьцё.  Але гэта - знак няўпэненасьці ў сабе. Не прывядзіце богі, калі хто яшчэ ня з намі. Сапраўдныя дзяржаўныя сымбалі выяўляюць густ і моц. Дастаткова аднаго сьцяга. Усё добра ў меру.
 
 
al_iwy
28 кастрычніка 2009 @ 20:46
Не магу не запосьціць. Знайшоў на сайце славацкага консульства ў Ужгарадзе.

Ўэбсайт трохмоўны: English, Slovenčina і...Руский (sic!)

Калі клікнуць на апошняе, то Мазіла адлюстроўвае нешта неверагоднае:

http://www.mfa.sk/zu/index/podstranka.php?id=1179

Раю паспрабаваць.

 
 
al_iwy
28 кастрычніка 2009 @ 12:56
З Днём Народзінаў, [info]pendzal !!

Наперадзе толькі харошае.

____________________________________________________________
+ cёньня тры гады, як гэты блог пачаў красьці ў мяне вольны час і думкі.
можа, нарэшце,  "хросная маці" патлумачыць мне, што азначае гэты нік? :)
 
 
al_iwy
27 кастрычніка 2009 @ 09:50
І сапраўды, чаму ўсе перакананыя, што letadlo - гэта уржаццо, а сама-лёт - нармальна?

 
 
Месцазнаходжаньне: Браціслава
 
 
al_iwy
26 кастрычніка 2009 @ 21:53
(из некролога студента):

Убит тяжелым, тупым предметом.  (anekdot.ru)
 
 
 
 
 
 
 

Рэклама

Наладка